рефераты скачать
 
Главная | Карта сайта
рефераты скачать
РАЗДЕЛЫ

рефераты скачать
ПАРТНЕРЫ

рефераты скачать
АЛФАВИТ
... А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

рефераты скачать
ПОИСК
Введите фамилию автора:


Сочинение: Метадычныя рэкамендацыi i распрацоука урокау па тэме «Развiцце мовы у 5 класе»

Сочинение: Метадычныя рэкамендацыi i распрацоука урокау па тэме «Развiцце мовы у 5 класе»

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Мiнскi дзяржауны педагагiчны каледж

 

 

                                                                    Спецыяльнасць:

                                               «Выкладанне беларускай мовы i лiтаратуры»                                   

 

РЕФЕРАТ

                                   

Метадычныя рэкамендацыi i распрацоука урокау

па тэме «Развiцце мовы у 5 класе»


                                                              

                                                                                        


Мiнск, 2004 г.

         

                                                З М Е С Т:

1.   Уводзiны

2.   Тэарэтычная частка

  2.1.  Развiцце мовы

  2.2.  Выпрацоука уменняу, навыкау звязнай мовы

  2.3.  Сiстэма практыкаванняу па развiццю звязнай мовы 

  3. Пераказ

   3.1  Вiды пераказау

   3.2.  Структура  урока

   3.3.  Падрабязны пераказ

   3.4.  Сцiслы пераказ

   3.5.  Пераказы з творчым заданнем

   3.6.  Пераказ, ускладнены моуным заданнем

   3.7.  Праверка i аналiз

  4. Пераклад

   4.1.  Вiды

   4.2.  Пераклад-супастауленне

   4.3.  Пераклад iзаляваных слоу, спалучэнняу, сказау

   4.4.  Пераклад тэкстау

   4.5.  Пераклад-пераказ

   4.6.  Значэнне перакладау

  5. Сачыненнi

   5.1.  Значэнне сачыненняу

   5.2.  Кампаненты

   5.3.  Этапы работы

   5.4.  Вiды

   5.5.  Сачыненнi па карцiне

   5.6.  Сачыненнi на аснове асабiстых назiранняу

   5.7.  Сачыненнi-апавяданнi

   5.8.  Сачыненнi-апiсаннi

   5.9.  Сачыненнi-разважаннi

   5.10 Сачыненнi па апорных словах

   5.11 Сачыненнi па дадзеным пачатку

  6. Заключэнне

  7. Практычная частка

    7.1.  Урок развiцця мовы у 5 класе «Вучымся вiтацца»

   

 

Аб ект даследавання:  развiцце мовы вучняу 5 класа

   Прадмет даследавання:  урок беларускай мовы

   Гiпотэза: --выкарыстанне практыкаванняу па развiццi мовы дапамагае                                         

                      настаунiку узмацнiць цiкавасць вучняу да навучання, павысiць

                      эфектыунасць выкладання роднай мовы, актывiзаваць твор-

                      чую дзейнасць вучняу;

              

                     --развiваць мауленчую дзейнасць навучэнцау;

                    --стварэнне добразычлiвага настрою на уроках будзе садзейні-           

                   чаць актывізацыі творчай дзейнасці, павышэнню цікавасці да

                   навучання і больш трывалым ведам вучняу, а значыць, і больш

                   рэзультатыунай працы настауніка.

              

    Мэты:  выявiць найбольш эфектыуныя метады падачы матэрыялу,    

                  якія  можна выкарыстоуваць на уроках беларускай мовы;

    Задачы: --прааналiзаваць навукова-метадычную лiтаратуру па

                  даследуемай праблеме;

                  --уключыць у практыку найбольш удалыя практыкаваннi па

                  развiццi мовы з вопыту педагогау-наватарау.

 

                                             РАЗВІЦЦЕ МОВЫ

     З дапамогай мовы чалавек усведамляе, удасканальвае i развiвае свае думкi, робiць iх даступнымi для iншых. Кожнае паунацэннае успрыманне чалавека, дадзенае органамi пачуццяу, абазначаецца словам. Толькi сумеснае i адначасовае дзеянне мовы i мыслення у iх непарыунай сувязi i узаемадзейнасцi дае нам усебаковае i глыбокае веданне навакольнай рэчаiснасцi. А паколькi думка выражаецца, замацоуваецца у мове, то сiстэматычная праца па засваенню вучнямi моуных сродкау развiвае i удасканальвае мысленне школьнiкау. Значыць,настаунiк-славеснiк,кiруючыся працэсам развiцця мовы вучняу, стымулюе тым самым працэс развiцця iх мыслення. Больш таго, “развiцце мовы -- абавязковыя умовы не толькi iнтэлектуальнага, але i увогуле гарманiчнага развiцця асобы”.

  Мова становiцца сродкам зносiн памiж людзьмi тады, калi словы i словазлучэннi ужыты не iзалявана, а у сказе, i калi сказы аб’ яднаны у адзiнае сэнсавае i структурнае цэлае, якое дае нам уяуленне аб рэчаiснасцi. Вось чаму асаблiва важна, каб школьнiкi авалодалi разнастайнымi лагічнымі і граматычнымi сродкамi мовы для складання звязных тэкстау.

  Развiваць звязную мову вучняу -- значыць працаваць над усiмi яе кампаментамi: зместам, лагiчнай звязнасцю, тэматычнай закончанасцю, сэнсавай i структурнай цэласнасцю, дакладнасцю, вобразнасцю, выразнасцю, яснасцю для слухача i чытача, належным моуным афармленнем, бо усе гэтыя пытаннi вырашаюцца адначасова у працэсе перадачы думак.

  У працэсе развiцця мовы вучнi набываюць навыкi правiльнага карыстання усiмi моунымi сродкамi(iнтанацыйна-акцэнталагічнымі, лексічнымі, слова-

утваральнымi, граматычнымi). Развiцце мовы, такiм чынам -- гэта, па сутнасцi, уся забота настаунiка-славеснiка, якую ен праводзiць спецыяльна i у сувязi з вывучэннем школьнага курса граматыкі, словаутварэння, арфагра- фii i iнш.

  Адна з важнейшых задач работы па развiццю мовы -- усвядомленае авалоданне моунымi сродкамi звязнага выказвання. Рашаецца яна шляхам комплекснай работы пры вывучэннi усiх раздзелау курса. Так, нельга займацца узбагачэннем слоунiкавага запасу вучняу толькi на уроках лексiкi, а удасканальваннем сiнтаксiчнай будовы –  толькi на уроках сiнтаксiсу. Аднак адны разделы курса беларускай мовы з’ яуляюцца базавымi для развiцця навыкау выкарыстання пэунага моунага сродку у мове, а iншыя даюць магчымасць арганiзаваць трэнiровачную работу i далейшае удасканальванне данага навыку. На гэтым будуецца этапнасць работы па развiццю мовы,якая мае  на увазе якаснае змяненне навыку на кожнай ступенi навучання.

  У сучаснай метадычнай лiтаратуры iснуюць 2 асноуныя напрамкi у рабоце па развiццю мовы:

 

1)   папярэджанне i пераадоленне вымауленчых, лексічных, марфалагічных,  сiнтаксiчных недакладнасцей i памылак;

2)   узбагачэнне ( расшырэнне, напаўненне) слоўнiка (слоўнiкавага запасу), граматычнага ладу мовы вучняў  пэўнымi сродкамi.

      Яны павiнны садзейнiчаць рашэнню цесна звязаных памiж сабой задач у рабоце па развiццю мовы: фармiраванню – з пункту гледжання норм беларускай мовы – правiльнай i багатай мовы вучняў.

 

                ВЫПРАЦОЎКА  ЎМЕННЯЎ, НАВЫКАЎ ЗВЯЗНАЙ МОВЫ

               У метадычнай лiтаратуры пад звязнай мовай звычайна разумеюць:

  1) працэс, дзейнасць таго, хто гаворыць, пiша;

  2) прадукт, вынiк гэтай дзейнасцi (тэкст, выказванне).

    Работа па развiццю мовы – гэта фармiраванне ўменняў i навыкаў лагiчна будаваць звязнае выказванне, умець ствараць звязны тэкст.Таму перш за ўсе неабходна, каб вучнi атрымалi ўяўленне аб тым, якая структура тэксту, якiя сродкi сувязi асобных яго частак. На канкрэтных прыкладах неабходна паказаць, што тэкст – гэта звязнае выказванне, завершанае па свайму зместу. Сказы, якiя ўваходзяць у склад тэксту, утвараюць сэнсавае адзiнства, таму звязны тэкст заўседы можна азагаловiць.

    З паняццем  «тэкст»  цесна звязаны такiя паняццi, як  «тэма»  і  « тыпы мовы» . Тэма – гэта тое, аб чым гаворыцца ў тэксце, асноўная думка, тое, што хацеў сказаць аўтар. Тыпы мовы  –  апавяданне, апiсанне, разважанне – самыя агульныя разнавiднасцi тэксту. Яны звязаны з мэтай, якую ставiць перад сабою аўтар.

    Знаемства вучняў з тыпамi тэксту арганiзуецца у 5 класе iндуктыўным шляхам: школьнiкам прапануецца на аснове папярэднiх назiранняў  над тэкстамi розных тыпаў у комплексе з гутаркай вызначыць, у якiм тэксце аўтар расказвае пра што-небудзь, у якiм  –  апiсвае, а ў якiм  –  разважае аб нечым. Пасля гэтага вучнi падводзяцца да першаснага абагульнення назiранняў у працэсе адказаў на пытаннi: змест якога тэксту складаюць пэўныя падзеi, якога  –  прыметы чагосьцi, а якога  –  думкi i iх доказ. Затым настаўнiк раскрывае сутнасць паняцця  «тып тэксту». Пры замацаваннi вучнi аналiзуюць тэкст i адносяць яго да пэўнага тыпу, пераказваюць прапанаваныя тэксты з захаваннем асаблiвасцей тыпу маўлення, складаюць уласныя тэксты пэўных тыпаў.

    У залежнасцi ад мэты i задумы аўтара выбiраецца спецыфiчнае рашэнне таго цi iншага паведамлення. Калi ствараецца апавяданне, то адпаведна мэце адбiраюцца сродкi стварэння менавiта данага тыпу мовы: для апiсання есць свае сродкi, якiя адрознiваюцца ад тых, што выкарыстоўваюцца пры стварэннi апавядання цi разважання. Гэта значыць, што вучням неабходна прывiваць уменне ствараць тэкст у адпаведнасцi з мэтай.

СІСТЭМА ПРАКТЫКАВАННЯЎ ПА РАЗВІЦЦЮ ЗВЯЗНАЙ МОВЫ

     З дапамогай практыкаванняў, якiя прымяняюцца ў рабоце па развiццю звязнай мовы, вучнi авалодваюць навыкамi стварэння тэксту. Гэтым тлумачыцца асаблiвасць данных практыкаванняў: яны, як правiла, будуюцца на дыдактычным матэрыяле, якi ўяўляе сабой звязны тэкст. Акрамя таго, змяшчаюць заданнi, якiя апiраюцца на абагульненыя прадпiсаннi дзеянняў  цi абагульненыя веды.

    Заданнi ў такiх практыкаваннях звязаны з работай над тэкстам  – гатовым цi ствараемым. У залежнасцi ад гэтага вылучаюцца пяць груп практыкаванняў:

   1.  Практыкаваннi аналiтычнага характару па гатоваму тэксту садзейнiчаюць выпрацоўцы навыкаў аналiзу тэксту пры дапамозе наступных заданняў: вызначце (знайдзiце) асноўную думку выказвання, сфармуляваную аўтарам: частку, у якой даецца пэўнае апiсанне i г.д.: прасачыце залежнасць ужывання пэўных моўных сродкаў ад мэты выказвання i г.д. Выкарыстоўваецца і метад параўнання, напрыклад, у такiх заданнях: супастаўце водзыў аб фiльме i рэцэнзii на яго: адзначце агульнае ў даных  тэкстах i iх адрозненнi (параўноўваюцца тэксты на адну тэму, але розныя па задуме, жанру, стылю, кампазiцыi i г.д.).

   2.  Практыкаваннi аналiтыка-моўнага характару па гатоваму тэксту                 накiраваны на ўзнаўленне асобных элементау тэксту. Яны                       прадугледжваюць, такiм чынам, выпрацоўку навыкаў аналiзу, абстрагавання, абагульнення, прымянення пэўных моўных дзеянняў. Напрыклад: сфармулюйце тэму выказвання, асноўную думку аўтара; дайце загаловак тэксту; складзiце кампазiцыйную схему тэксту.

   3.   Практыкаваннi на пераапрацоўку гатовага тэксту патрабуюць навыкаў выпраўлення тэксту; стварэння ўдасканаленых, новых цi абноўленых (перапрацаваных) частак тэксту шляхам увядзення ў тэкст цытат, якiя пацвярждаюць выказаныя аўтарам меркаваннi: выключэнне з тэксту лiшняга (паўтарэнняў); наблiжэння тэксту ў адпаведнасцi з задумай аўтара да больш яскрава выражанага публiцыстычнага характару i г.д.

       

    4.  Практыкаваннi па стварэнню новага тэксту на аснове данага прадугледжваюць наступныя заданнi: выкласцi падрабязна або сцiсла пэўную частку цi ўвесь тэкст; падрыхтаваць паведамленне на пэўную тэму на аснове данага тэксту; адказаць на пытанне, пастаўленае ў тэксце: перабудаваць данае апавяданне, каб яно пачыналася з самага цiкавага эпiзоду.

        5.  Практыкаваннi, якiя трэнiруюць вучняў у стварэннi свайго тэксту.

Значнае месца сярод практыкаванняў гэтай группы займаюць пераказы

i сачыненнi  –  традыцыйныя вiды пiсьмовых i вусных выказванняў.

ПЕРАКАЗ

    У сiстэме развiцця звязнай мовы вучняў вялiкая роля належыць пераказам, якiя фармiруюць i ўдасканальваюць звязную мову школьнiкаў.

    У працэсе падрыхтоўкi i правядзення пераказаў у дзяцей выпрацоўваецца ўменне рабiць лагiчны аналiз тэксту, выдзяляць у iм галоўнае i другаснае, складаць план выказвання, дакладна перадаваць змест пачутага, убачанага або прачытанага, звязна выказваць думкi. Апрача таго, пераказы пашыраюць слоўнiкавы запас вучняў, умацоўваюць арфаграфiчную i пунктуацыйную пiсьменнасць.

    Пераказ – гэта пiсьмовая або вусная перадача сваiмi словамi чаго-небудзь прачытанага, пачутага.

   У метадычнай лiтаратуры i ў школьнай практыцы вядомы розныя вiды пераказаў:

   1.   па адносiнах да аб’ ему зыходнага тэксту

       1. падрабязныя

       2. сцiслыя

   11.   па адносiнах да зместу зыходнага тэксту

       1. поўныя

       2. выбарачныя

       3. з дадатковым заданнем

   111.   па спосабу выканання

       1.  вусныя

       2.  пiсьмовыя

   1У.   па месцы выканання

   1. класныя

   2. дамашнiя

    У.   у залежнасцi ад мэты навучання

       1.  навучальныя

       2.  кантрольныя

   У1.  паводле характару тэкставага матэрыялу

       1.   апавяданне

       2.  апiсанне

       3.   разважанне

       4.   характарыстыка

       5.   i г.д.

  Для любога з гэтых вiдаў пераказаў могуць быць прапанаваны яшчэ

граматыка-стылiстычныя цi граматыка–арфаграфiчныя заданнi.

  Пасля стараннага вывучэння тэксту для будучага пераказу настаунiк вызначае словы, выразы i сказы, з якiмi трэба пазнаемiць дзяцей за некалькi дзен да адпаведнага урока. На уроку, калi праводзiцца пераказ, разглядаюцца словы i словазлучэннi, значэнне якiх залежыць ад кантэксту

(фразеалагiзмы,словы,ужытыя у пераносным значэннi).iх настаунiк тлумачыць ва уступнай гутарцы да пераказу i запiсвае на дошцы.

 Карысна напярэдаднi пераказу арганiзаваць чытанне тэкстау,праслухванне музычных творау,прагляд кiнафiльмау i тэлеперадач на тэму,блiзкую да тэксту пераказу.

  Папярэдняя лексiка-стылiстычная падрыхтоука вучняу да пераказау дае магчымасць зэканомiць час на самiм уроку,больш удзялiць увагi высвятленню асноунай думкi тэксту I засваенню моуных сродкау.

  Урок,на якiм дзецi працуюць над пераказам,можа мець наступную структуру:

1.   Падрыхтоучая работа

1.Азнаямленне вучняу з тэмай i задачамi урока.Уступная гутарка пра

   зыходны тэкст i яго аутара.

2.Выразнае чытанне тэксту.

3.Тлумачэнне i удасканаленне значэння новых i малазразумелых слоу.

4.Гутарка i аналiз тэксту.

5.Складанне i запiс плана

6.Вусны пераказ тэксту

7.Работа па правапiсу.

8.Пауторнае чытанне тэксту настаунiкам.

  11.   Напiсанне пераказу

  111  .Праверка пераказу i падрыхтоука да яго аналiзу у классе

  1V.   Аналiз пераказу

  Пры падрабязным(поуным) пераказе ставiцца задача не толькi перадаць асноуную думку аутара,але i захаваць паслядоунасць тэксту,апiсання месца,дзеючых асоб,дэталей i характэрныя выразныя сродкi мовы: аутарскую лексiку,фразеалогiю,сiнтэксiс.

  Сцiслыя пераказы прадугледжваюць кароткую перадачу асноунага зместу пачутага,прачытанага цi убачанага,выдзяленне у тэксце галоунага,iстотнага.Такiя пераказы лепш за усе пачынаюць з добра знаемых вучням тэкстау сюжэтнага характару,якiя легка расчляняюцца на асобныя,лагiчна закончаныя часткi.Тут патрабуецца захаваць толькi асноуную думку,а таксама тыя моуныя асаблiвасцi тэксту i мастацкiя дэталi,без якiх нельга зразумець яго iдэйнай накiраванасцi i дасягнуць пазнавальна-выхаваучых мэт.

  У выбарачным пераказе узнауляецца якая-небудзь адна з «рассыпанных» у розных частках тэм зыходнага тэксту,напрыклад апiсанне паступлення ранiцы,якое дадзена у тэксце разгрупавана у некалькiх частках.Пры такiм пераказе дзецi вучацца расчляняць тэкст i выбiраць з яго менавiта тое,што адпавядае пастауленай мэце.

  У пераказе з творчым заданнем зыходны тэкст некалькi змяняецца,пераапрацоуваецца цi дапауняецца звязаным па сэнсу,

зыходным,але самастойным тэкстам,створаным аутарам пераказу. У

вынiку змест пераказу не супадае са зместам зыходнага тэксту.Асноуная iх задача—развiцце i удасканаленне мастацкiх здольнасцей вучняу,у прыватнасцi уменняу i навыкау уключаць у пераказ характарыстыкi

дзеючых асоб,апiсанне прадметау,жывел,людзей,абстаноукi,пейзажу,увесцi у тэкст пэуны эпiзод.

  Можна вылучыць дзве группы заданняу да пераказау з творчымi заданнямi:

    а)прапануецца адказаць на пытанне,выказаць сваю думку наконт зместу тэксту i г.д.

    б)прапануецца дапiсаць пачатак  цi канцоуку,уставiць апiсанне прадметау i падзей,даць уласную ацэнку учынкам той цi iншай дзейнай асобы,выказаць свае меркаванне адносна паводзiн героя,твора i iнш.

   Творчыя элементы,якiя уключаюцца у пераказ, павiнны арганiчна злiвацца са зместам таго,што служыць прадметам пераказу.

   Сярод пераказау,ускладненых моуных заданнем,вылучаюцца пераказы з лексiчным,граматычным,марфалагiчным,сiнтаксiчным,сталiстычным i iншымi заданнямi:

   а) прапануецца замянiць форму асобы,часу,ладу: напрыклад,перадаць змест зыходнага тэксту у форме не прошлага,а цяперашняга часу i г.д:

   б) прапануецца ужыць у пераказе пэуныя словы,словазлучэннi,сказы,якiя маюцца у зыходным тэксце,цi пэуныя группы слоу,словазлучэнняу,сказау.

   Сярод пераказау гэтай группы у школьнай практыцы найбольш ужывальныя пераказы са зменай формы:

   а) змена асобы апавядальнiка.Вучням часта цяжка перадаць змест тэксту,напiсанага ад першай асобы.З гэтай мэтай трэба даваць невялiкiя i нескладаныя па зместу пераказы з заданнем змянiць асобу,ад iмя якой вядзецца апавяданне,напрыклад з першай на трэцюю.Пры гэтым важна,каб вучнi не карысталiся аднымi i тымi ж асабовымi займеннiкамi(ен,яна), а ужывалi замест iх iмя героя цi словы,якiя паказваюць на яго прафесiю,становiшча у грамадстве:

   б) замена сказау з дзеепрыметнымi i дзеепрыслоунымi зваротамi на складаназалежныя сказы i надварот:

   в) замена простай мовы на ускосную i ускоснау – на простую.

   У час праверкi пераказау увага звяртаецца на наступныя моманты:

   1. паунату перадачы зыходнага тэкст;

   2. дакладнасць цi скажэннi фактычнага характару;

   3. паслядоунасць зыходнага тэксту;

   4. лагiчнасць падачы матэрыялу;

   5. уменне арыентавацца i улiчваць заувагi,зробленные настаунiкам у ходзе падрыхтоучага этап;

   6. захаванне граматычных норм,правiл арфаграфii i пунктуацыi;

   7. знешняе афармленне работы.

    Улiчваючы гэтыя моманты,настаунiк робiць пэуныя паметы цi кароткi запiс у канцы пераказу.

    Завяршаецца работа аналiзам пераказу у классе.Галоуная задача гэтага этапу заключаецца у тым,каб аналiз правераных пераказау быу па-сапрауднаму глыбокiм.Настаунiк павiнен выказаць свае адносiны да таго,як працавау клас у цэлым: адзначыць лепшыя работы.Да ацэнкi гэтых работ

важна падысцi cтрога iндывiдуальна,i да кожнай з iх пастарацца знайсцi добрае слова.Размову аб недахопах настаунiк павiнен асаблiва прадумаць,кааб у классе атрымалася сур езная таварыская работа па iх пераадоленню.

Пераклад.  Пераклад з рускай мовы на беларускую садзейнiчае развiццю мауленчай мабiльнасцi,адчування слова,удасканальвае навык дакладнасцi выбару слова у адпаведнасцi з кантэкстам.

    Выдзяляюць розныя вiды перакладау:

   - пераклад – супастауленне:

   - пераклад iзаляваных слоу:

   - пераклад асобных спалучэнняу слоу:

   - пераклад сказау:

   - пераклад тэкстау:

   - пераклад – пераказ рускага тэксту па-беларуску.

    Практыкаваннi на пераклад-супастауленне выкарыстоуваюцца у малодшых классах.Названы тып практыкаванняу – самы просты у параунаннi з iншымi практыкаваннямi у гэтым кiрунку.Пры выкананнi такiх практыкаванняу вучнi павiнны прачытаць прапаваныя беларускiя словы,параунаць iх вымауленне (правапiс) з аналагiчнымi рускiмi  словамi i вызначыць адметныя асаблiвасцi,характэрныя для беларускай мовы.

Напрыклад,вучнi чытаюць спалучэннi слоу (ен водзiць – он водит,яна носiць – она носит,яна хоча – она хочет) i вызначаюць адрозненне канчаткау дзеясловау 3-й асобы у беларускай i рускай мовах.

    Пераклад iзаляваных слоу,спалучэнняу,сказау праводзiцца,як правiла,пры замацаваннi вывучанага матэрыялу без працяглай папярэдняй падрыхтоукi.Вучнi чытаюць прапанаваны матэрыял падручнiка  па-беларуску.Настаунiк разам з вучнямi выпрацоуваюць недахопы перакладу.Адзнака за такi пераказ у журнале не выстауляецца.Пiсьмовы пераклад правяраецца настаунiкам i ацэньваецца з iншымi практыкаваннямi падручнiка.

    Складаней арганiзуецца праца над перакладам тэкстау. Методыка правядзення перакладу тэкстау своеасаблiвая.Пераклад тэксту як навучальны вiд пiсьмовай  работы павiнен праводзiцца з абавязковай папярэдняй падрыхтоукай.Ен праводзiцца па такому плану:      

1.   вучнi выконваюць пераклад тэксту дома (рыхтуюць чарнавы варыянт);

2.    на уроку настаунiк праглядае чарнавыя накiды перакладаемага тэксту;

3.    вучням даецца 5-10 хвiлiн для кансультацыi;

4.    классу прапануецца узор перакладу (тэкст чытае адзiн з вучняу);

5.    настаунiк у час чытання тэксту вучням пазначае для сябе словы,перакладзеныя няудала;

6.   якасць перакладу абмяркоуваецца калектыуна:выказваюцца вучнi,выказвае сваю думку настаунiк,разам раюцца пра  найбольш  дакладны выбар слова у адпаведнасцi з тэкстам;

7.   вучнi самастойна запiсваюць тэкст па-беларуску.                                

    Пры абмеркаваннi прапанаванага пераказу нельга абмяжоуваць вучняу у выбары беларускiх слоу-эквiвалентау.Дзецям якраз i трэба

растлумачыць,што перакласцi пэунае рускае слова можна з дапамогай некалькiх адпаведных беларускiх слоу,з якiх i трэба выбраць самсе дакладнае менавiта для дадзенага кантэксту.

    Такiм чынам,у працэсе перакладу вучнем,неабходна прапаноуваць некалькi беларускiх слоу-адпаведнiкау,з якiх яны павiнны выбраць найбольш дакладны.Тым самым мы развiваем у дзяцей адчуванне мовы.Падручнiкi ж у слоунiках да тэксту для перакладу традыцыйна абмяжоуваюць вучня адным беларускiм словам- эквiвалентам.

    Можна выкарыстоуваць таксама i калектыуны пераклад тэксту.Праводзiцца ен па асобных сказах наступным чынам:настаунiк (цi вучань) чытае сказ,дзецi прапануюць розныя варыянты яго пераказу,выбiраецца лепшы i запiсваецца у чарнавiк.Пасля таго,як будзе запiсаны апошнi сказ,тэкст чытаецца пауторна,пераклад удакладняецца,а затым – запiсваецца у чыставiк.

    Карысна для перакладу даваць урокi хрэстаматыйных творау,вядомых вучням.Пераклаушы гэты урывак,вучнi маюць магчымасць зверыць свой тэкст з арыгiналам,адзначыць недахопы як рускага,так i уласнага,беларускага.

    Працу над перакладам трэба рабiць творчай.У школе за эталон чамусцi   

прымаюць  падразковы пераклад,якi толькi фармальна можна лiчыць правiльным.Аднак такi пераклад,не зауседы дакладна перадае асноуны змест тэксту,не стымулюе развiцце у вучняу творчых здольнасцей.Таму рэкамендуецца пры арганiзацыi працы над перакладам узяць кiрунак на творчы пераклад,якi развiвае у дзяцей не толькi мауленчую мабiльнасць,але i адчуванне беларускага слова,мовы,навык творчага пераасэнсавання прачытанага i адпаведнай перадачы пэунага зместу у беларускiм тэксце.Гэта асаблiва авжна у час працы над тэкстам мастацкага стылю.

Страницы: 1, 2


рефераты скачать
НОВОСТИ рефераты скачать
рефераты скачать
ВХОД рефераты скачать
Логин:
Пароль:
регистрация
забыли пароль?

рефераты скачать    
рефераты скачать
ТЕГИ рефераты скачать

Рефераты бесплатно, реферат бесплатно, рефераты на тему, сочинения, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, курсовые, дипломы, научные работы и многое другое.


Copyright © 2012 г.
При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна.